Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белнафтахім: Расейскі падатковы манэўр можа прывесьці да падаражэньня нафты для Беларусі на $20


Ілюстрацыйнае фота

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі можа прывесьці да штогадовага павышэньня цэнаў на нафту ў Беларусі больш як на $20 за 1 т. Пра гэта заявіў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Сізаў у інтэрвію БелТА.

«Пры кошце нафты $70 за барэль увядзеньне парамэтраў падатковага манэўру прывядзе да штогадовага падаражаньня для нас нафты, паводле папярэдніх разьлікаў, больш чым на $20 за тонну», — сказаў Уладзімер Сізаў.

Фіксацыя стратаў у цане нафты, якая пастаўляецца з Расеі ў Беларусь, – адзін з мэханізмаў, кампэнсацыі, які разглядаецца.

Што Беларусь рабіла з нафтай, закупленай у Расеі

Часткова перапрацоўвала на заводах «Белнафтахіму» ў прадукты больш высокага ўзроўню перапрацоўкі, часткова — проста рээкспартавала, прадавала за межы Эўразійскага саюзу, найперш у краіны Эўразьвязу і ва Ўкраіну.

Зь лістапада 2018 году да канца 2019 году Расея забараніла экспартаваць у Беларусь нафтапрадукты.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр — зьмена спагнаньня экспартнага мыта на падатак на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Раней і да канца 2018 году ў Расеі экспарт сырой нафты абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны.
  • Мыта не спаганялася зь паставак у Беларусь на 18-20 мільёнаў тон у год.
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.
  • Беларускі бюджэт недаатрымае каля 300 мільёнаў даляраў у 2019-2024 гадах (у параўнаньні з сытуацыяй, калі б Расея захавала як цяперашні ўзровень экспартнага мыта, гэтак і абʼёмы бязмытных паставак нафты ў Беларусі).
  • У якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту Расея пералічыць у бюджэт Беларусі каля 405 млн даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG