Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ў верасьні абышлі Расею ў вытворчасьці нафты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У верасьні Злучаныя Штаты абагналі Расею ў вытворчасьці нафты, давёўшы здабычу да 11,346 мільёна барэляў за дзень, паведамляе агенцтва навінаў Bloomberg са спасылкай на амэрыканскае фэдэральны ўпраўленьне энэргетычнай інфармацыі. Расея ў сярэднім здабывала 11,21 мільёна барэляў.

За год здабыча нафты ў ЗША вырасла на рэкордныя 2,1 барэля на дзень у выніку рэзкага росту цэнаў на вуглевадароды, які стымуляваў інвэстыцыі ў сланцавыя радовішчы ў Тэхасе, Каларада і некаторых іншых штатах. Вытворчасьць значна вырасла і на самым буйным у ЗША радовішчы ў штаце Нью-Мэксыка.

Гэтае лідэрства пакуль можа быць нядоўгім, паколькі Расея і Саудаўская Арабія нарошчваюць здабычу нафты, каб нэўтралізаваць рэзкае зьніжэньне экспарту нафты з Ірану, супраць якога адноўленыя амэрыканскія санкцыі.

Тым ня менш, паводле прагнозаў, к 2030 году ў ЗША будзе вырабляцца каля 16 з паловай мільёнаў барэляў нафты за дзень. Амэрыканская нафта будзе ўсё больш значным фактарам на сусьветных рынках. Паводле аналітыкаў Citigroup, да наступнага году айчынныя вытворцы цалкам задаволяць патрэбы ЗША ў нафце і нафтапрадуктах і будуць экспартаваць больш значныя аб’ёмы сваёй прадукцыі.

ЗША ўжо некалькі гадоў зьяўляюцца самым буйным вытворцам энэргарэсурсаў у сьвеце. У 2009 годзе Злучаныя Штаты пераўзышлі Расею ў здабычы прыроднага газу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG