Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Укртранснафта» заплаціць амаль 8 мільёнаў даляраў на карысьць Беларускай нафтавай кампаніі


Марскі нафтавы тэрмінал «Паўднёвы» у Адэсе
Марскі нафтавы тэрмінал «Паўднёвы» у Адэсе

Украінскі Вярхоўны суд адмовіў «Укртранснафце» ў задавальненьні сустрэчнай позвы на рашэньне Апэляцыйнага суду Кіева, згодна зь якім «Укртранснафта» мае выплаціць на карысьць Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) 7,857 млн даляраў у спрэчцы аб прапампоўваньні нафты маршрутам Паўднёвы —Броды —Мазыр, паведамляе Interfax.by.

Міжнародны арбітражны суд (МАС) пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце прыняў гэтае рашэньне 1 верасьня 2017 году, а Апэляцыйны суд Кіева пацьвердзіў яго 12 красавіка 2018-га. Згодна з рашэньнем, «Укртранснафта» мае выплаціць на карысьць БНК 7,857 млн даляраў.

Як паведамлялася, МАС прыняў рашэньне спагнаць з БНК 24,021 млн даляраў кампэнсацыі за нявыкарыстаныя аб’ёмы транспартаваньня згодна з кантрактнай умовай «пампуй або плаці», а з «Укртранснафты» — 31,878 млн даляраў кампэнсацыі за зьмяненьне якасьці нафты. Па выніках узаемазаліку БНК выйграла ў арбітражы 7,857 млн даляраў.

У сувязі з адмовай «Укртранснафты» добраахвотна аплочваць гэтую суму, БНК 8 лютага 2018 году падала заяву ў Апэляцыйны суд Кіева на атрыманьне дазволу для выкананьня рашэньня беларускага арбітражу.

БНК у 2011–2012 гадах павінна была паставіць ня менш за 8 млн тон нафты (па 4 млн тон за год) маркі Azeri Light на марскі нафтавы тэрмінал Паўднёвы для наступнага прапампоўваньня гэтай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па маршруце Паўднёвы —​ Броды —​ Мазыр у рэжыме «пампуй або плаці».

З заплянаваных 4 млн тон у 2011 годзе пастаўлена і перапампавана каля 0,9 млн тон. Пры гэтым была дадаткова падпісаная дамова кампэнсацыі якасных стратаў, паколькі БНК пастаўляла ў Паўднёвы нафту маркі Azeri Light, а ў Мазыры з нафтаправоду выцясьнялася нафта Urals, якая зьяўляецца больш танным гатункам нафты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG