Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь «уключыцца» ў вайну ва Ўкраіне. Што яшчэ сказалі прэзыдэнты падчас Форуму рэгіёнаў


Пятро Парашэнка і Аляксандар Лукашэнка

Свабода паглядзела выступы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны падчас Форуму рэгіёнаў у Гомлі 26 кастрычніка. Пункцірна даем заявы палітыкаў.

Што сказаў Парашэнка?

  1. Дзяржавы дамовяцца пра ўсталяваньне ў Менску помніка Піліпу Орліку. Орлік нарадзіўся на Вілейшчыне і ўвайшоў у гісторыю як гетман Запароскага войска ў выгнаньні (1710–1742).
  2. Запуск украінскага каналу ў Беларусі і беларускага каналу ва Ўкраіне адбудзецца ў «найбліжэйшы час».
  3. «Прашу, прыбярыце свае войскі, Расея, з нашай тэрыторыі».
  4. Менскія дамоўленасьці ўвойдуць у падручнікі па дыпляматыі. Парашэнка на 100 адсоткаў давярае Лукашэнку. Згадаў біблейскія словы пра міратворцаў як сыноў божых.

Што сказаў Лукашэнка?

  1. «Мае далёкія карані закапаныя дзесьці паміж Чарнігавам і Кіевам. Я ня думаю, што Ўкраіна чужая для мяне. Не раўнуйце мяне да Ўкраіны».
  2. Лукашэнка заявіў, што «Беларусь гатовая ўключыцца» ў расейска-украінскі канфлікт дзеля міру. Каб завяршыць вайну, недастаткова дамовіцца Расеі з Украінай, сказаў Лукашэнка.
  3. Калі Беларусь і прыйдзе ва Ўкраіну, то на «камбайнах, трактарах, тралейбусах і аўтобусах» і «ніколі ня прыйдзе на танках». Для Беларусі дапамагаць Украіне будзе ня проста.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG