Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка расказаў, як хацеў «адчыніць вароты Эўропы для Беларусі»


Пятро Парашэнка сустрэўся зь беларускімі ўкраінцамі ў Гомлі

Перад перамовамі з Аляксандрам Лукашэнкам украінскі прэзыдэнт сустрэўся з беларускімі ўкраінцамі.

Каля гомельскага помніка паэту Тарасу Шаўчэнку Пятро Парашэнка заявіў, што беларуска-ўкраінская мяжа — гэта «мяжа дружбы», перадае прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

«І ні ў якім разе мы ня маем дапусьціць, каб для Ўкраіны па тэрыторыі Беларусі была любая пагроза, — сказаў Парашэнка ў Гомлі. — Мы не чакаем, ведаем, што гэтага ня будзе і, вядома. Мы ня хочам, каб Расея выкарыстоўвала Беларусь для таго, каб зайсьці нам у флянг».

Парашэнка дадаў, што ў свой час ухваліў рашэньне па перамовах Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе менавіта ў Менску ня проста так: ня толькі каб спыніць «агрэсію Расеі», «незаконную анэксію Крыму» і «ўварваньне на ўсходзе», але і «каб адчуць тую падтрымку, якую нам дэманструе сёньня сьвет» і «каб прыадчыніць вароты Эўропы для Беларусі».

На гэтай сустрэчы Парашэнка таксама расказаў, што беларускія ўкраінцы могуць «разьлічваць на нас», бо ўкраінская эканоміка разьвіваецца, войска збудаванае, а неўзабаве будзе і свая царква. Беларускія ўкраінцы сьпелі з Парашэнкам гімн Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG