Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае войска сабраліся аптымізаваць, пазбавіцца «незапатрабаванай» зброі


Міністар абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў, архіўнае фота

Колькасьць людзей у войску застанецца практычна той самай – 65 тысяч чалавек. Але зьбіраюцца скараціць абслугу і пазбаіцца структураў-дубляў.

Да 2020 году ў Беларусі будзе аптымізаваны баявы і колькасны склад Узброеных сілаў, заявіў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў 25 кастрычніка. Як піша БелТА, у выніку аптымізацыі хочуць павялічыць «баявы кампанэнт».

Цяпер, заявіў Раўкоў, «у больш як 90% вайсковых частак злачынстваў і здарэньняў няма». Крыніцу такой статыстыкі ён не назваў. Ці тычылася гэтая заява апошніх гучных судоў за дзедаўшчыну, з паведамленьняў дзяржаўных СМІ не зразумела.

Раўкоў назваў тры кірункі аптымізацыі:

  • Аптымізацыя баявога складу і колькасьці Ўзброеных сілаў;
  • Выбарнае пераўзбраеньне войскаў на сучасную зброю і тэхніку;
  • Утылізацыя і продаж «незапатрабаваных» узбраеньняў, тэхнікі, баепрыпасаў і матэрыяльных сродкаў, аптымізацыя складаў, перадача вызваленых тэрыторыяў мясцовым уладам.
  • Паводле Раўкова, за апошнія тры гады колькасьць людзей у войску засталася нязьменнай, у межах 65 тысячаў (раней Мінабароны казала, што менавіта салдатаў на вайсковай службе – 46,5 тысячы).
  • Але за кошт скарачэньня «забесьпячальнага кампанэнту» ўжо ўдалося значна павялічыць колькасьць падразьдзяленьняў, гатовых «неадкладна рэагаваць на любыя пагрозы» і павялічыць хуткасьць рэагаваньня, кажа Раўкоў. Ідзе пазбаўленьне ад «дублюючых і другасных» структураў.

З 2016 году ва Ўзброеныя сілы пастаўленыя больш сучасныя ўзбраеньні: верталёты Мі-8МТВ-5 (выпускаюцца з 1996 году, мадыфікацыя савецкага верталёта 1960-х), самалёты Як-130 (эксплюатуецца з 2010 году, распрацоўваўся ў 1990-х), зэнітна-ракетныя комплексы «Тор-М2» (пастаўляюцца ў войскі з 2016 году, арыгінальны «Тор» распрацоўваўся ў 1970-х), а таксама БТР-70МБ1 (беларуская мадыфікацыя савецкага бронетранспартэра 1970-х), танкі Т-72Б3 і Т-72Б1 (сучасныя расейскія мадыфікацыі савецкага танка 1970-х) і іншыя.

Беларускі бранявік «Кайман», архіўнае фота
Беларускі бранявік «Кайман», архіўнае фота

У першым паўгодзьдзі войска прыняла на ўзбраеньне 33 новыя віды тэхнікі, у тым ліку лёгкі браніраваны аўтамабіль вытворчасьці МЗКТ, а ў 2019 годзе чакае паставак 22 браневікі «Кайман» беларускай вытворчасьці і 32 бронетранспартэраў БТР-70МБ1.

Утылізаваць зьбіраюцца каля 1500 адзінак узбраеньняў і вайсковай тэхнікі, тысячу тонаў баепрыпасаў. Раней праз продаж старой тэхнікі Беларусь нават аказвалася ў сусьветных лідэрах па продажах зброі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG