Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падатку за беларускія карані» замежных кампаній ня будзе, пацьвердзіла Рада прадпрымальніцтва


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Крытэры прызнаньня замежнай кампаніі беларускай прапаноўвалі скарэктаваць, але прапанова не знайшла падтрымкі.

У новым Падатковым кодэксе ня будзе зьменаў у вызначэньні кампаніяў беларускімі або замежнымі, піша БелТА са спасылкай на Раду разьвіцьця прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце.

Гэта значыць, «падатку за беларускія карані», чуткі пра які хадзілі раней, ня будзе. Бізнэсоўцы раней выказвалі асьцярогу, што прапанаваныя зьмены абавяжуць замежныя кампаніі беларускага паходжаньня плаціць падатак з прыбыткаў па ўсім сьвеце. Інфармацыя падавалася так, нібы рашэньне ўжо прынятае, але папраўкі ў Падатковы кодэкс не разглядалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках абмеркаваньня ў прадпрымальніцкай радзе было дасягнутае пагадненьне аб тым, што мэтазгодна захаваць цяперашнія азначэньні з артыкулу 14 Агульнай часткі Падатковага кодэксу, не карэктаваць крытэры прызнаньня замежных кампаніяў беларускімі. У нарадзе браў удзел сярод іншых міністар падаткаў і збораў Сяргей Налівайка і прадстаўнікі Мінфіну.

Цяпер беларуская кампанія мусіць плаціць падатак у Беларусі з усяго даходу па ўсім сьвеце, а замежная – з тых даходаў, якія атрымлівае ў Беларусі, і з той маёмасьці, якую мае ў Беларусі. Ці кампанія беларуская, ці замежная, сёньня вызначаецца паводле месцазнаходжаньня найвышэйшага органа кіраваньня, месца прыняцьця ключавых кіроўных рашэньняў, месцазнаходжаньня асноўных бухгальтарскіх дакумэнтаў і месца жыхарства кіраўніка або заснавальніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG