Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі хацелі забараніць аднаполыя шлюбы. На рэфэрэндум не прыйшло і траціны выбарнікаў


Пратэстовец супраць правядзеньня рэфэрэндуму ў Румыніі
Пратэстовец супраць правядзеньня рэфэрэндуму ў Румыніі

Яўка на румынскім рэфэрэндуме склала толькі 20,41% ад усіх выбарнікаў. Трэба было хаця б 30%.

На рэфэрэндуме 6–7 кастрычніка прапаноўвалі ўнесьці ў Канстытуцыю такія праўкі, якія пазбавілі бы аднаполыя пары права брацца шлюбам (цяпер у Канстытуцыі краіны шлюб гэта саюз між «парай», а не «мужчынам і жанчынай»). Як піша Reuters, рэфэрэндум быў своеасаблівым «тэстам на папулярнасьць» новым уладам.

Правядзеньне рэфэрэндуму, піша Reuters, каштавала 40 млн даляраў. Агітацыйная кампанія да рэфэрэндуму прывяла да росту мовы варожасьці да гей-супольнасьці ў краіне, дзе гомасэксуальнасьць дэкрыміналізавалі толькі ў 2001 годзе (для параўнаньня, у Беларусі — у 1994-м). Румынія і без таго была на адным з апошніх месцаў у Эўразьвязе паводле павагі да ЛГБТ-супольнасьці.

«Кааліцыя за сям’ю» сабрала ў Румыніі 3 млн подпісаў за забарону аднаполых шлюбаў, заручылася падтрымкай праваслаўнай царквы і амаль усіх парлямэнцкіх партыяў. Але на рэфэрэндум з 18,3 млн чалавек у сьпісах выбарнікаў прыйшлі толькі 3,7 млн (колькі прагаласавалі за папраўкі, а колькі супраць, невядома).

Да байкоту рэфэрэндуму заклікалі дзясяткі праваабарончых групаў і культурныя дзеячы, якія засьцерагалі ад пераходу краіны на аўтарытарны і папулісцкі шлях. Некаторыя румыны не пайшлі на рэфэрэндум, сказаўшы, што маюць важнейшыя справы, іншыя асэнсоўвалі яго з новай уладай, сацыял-дэмакратамі, супраць якіх нядаўна былі масавыя антыкарупцыйныя пратэсты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG