Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі тысяч румынаў на вуліцах Бухарэсту патрабуюць адстаўкі ўраду. Відэа


У Бухарэсьце, сталіцы Румыніі, паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў на антыкарупцыйным мітынгу.

Паводле апошніх зьвестак, як найменей 34 чалавекі траўмаваныя. Дэманстранты выйшлі на вуліцу з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых выбараў.

Пратэстоўцы трымалі ў руках сьцягі Румыніі і Эўрапейскага Зьвязу, скандуючы: «Справядлівасьць, а не карупцыя!» Акцыя з заклікам да пратэсту была распачатая ў сацыяльнай сетцы Facebook. Паводле зьвестак мясцовых СМІ, у акцыі пратэсту прынялі ўдзел ад 30 да 50 000 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG