Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбудсмэн Украіны патрабуе ад уладаў Расеі дазволу на сустрэчу з рэжысэрам Алегам Сянцовым


Алег Сянцоў падчас мэдычнага агляду ў калёніі 28 верасьня
Алег Сянцоў падчас мэдычнага агляду ў калёніі 28 верасьня

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава патрабуе ад уладаў Расеі паскорыць працэс допуску яе да ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, каб пераканацца, што ягонаму жыцьцю пасьля спыненьня галадоўкі нічога не пагражае.

Людміла Дзянісава
Людміла Дзянісава

«Выхад з галадаваньня — працэс яшчэ больш складаны і страшны, чым само галадаваньне. І я глыбока перакананая, што ў Расеі не забясьпечваюць яму належнага мэдычнага суправаджэньня. Я па-ранейшаму патрабавала накіраваць да яго высокакваліфікаваных спэцыялістаў, але Крэмль гэтага не зрабіў», — паведаміла Людміла Дзянісава.

Паводле яе, інфармацыю аб спыненьні Сянцовым галадоўкі пацьвердзіў дарадца расейскага прэзыдэнта, старшыня рады разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека Міхаіл Фядотаў. «Прычыны (спыненьня галадоўкі. — РС) расейскі чыноўнік ня ведае», — адзначыла Людміла Дзянісава.

Адвакат Сянцова пакуль не пацьвердзіў гэтую інфармацыю, бо якраз знаходзіцца на сустрэчы з украінцам у калёніі. Наталія Каплан, сястра Алега Сянцова, пакуль не адказвае на тэлефанаваньні.

Алег Сянцоў адбывае 20-гадовы тэрмін у расейскай калёніі паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме. Ён абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў у Расеі. Зьняволены казаў, што мае намер «галадаць да сьмерці».

У лісьце ўпаўнаважанаму ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад кіраўніка расейскай Рады правоў чалавека ад 27 верасьня гаварылася, што ўкраінскі зьняволены знаходзіцца пад дыспансэрным назіраньнем у сувязі з захворваньнем апорна-рухальнага апарату. З 8 чэрвеня Сянцоў атрымлівае харчовую сумесь і штодзённую інфузійную тэрапію, гаворыцца ў лісьце Фядотава. Але «станаў, якія пагражаюць жыцьцю пацыента, і мэдычных паказаньняў для прымусовага лячэньня ня выяўлена».

Маці Сянцова зьвярталася да Ўладзіміра Пуціна з прашэньнем памілаваць сына, але ёй адмовілі. Сам Сянцоў ня стаў прасіць Пуціна аб памілаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG