Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сянцоў спыніў галадоўку, заявілі расейскія турэмнікі


Алег Сянцоў падчас мэдычнага агляду 28 верасьня
Алег Сянцоў падчас мэдычнага агляду 28 верасьня

Абаронцы Сянцова пакуль не пацьвердзілі і не абверглі гэтую заяву.​

Намесьнік старшыні расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Валерый Максіменка заявіў агенцтву «Інтэрфакс», што ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі, спыніў галадоўку, якую трымаў ад 14 траўня.

«Найлепшыя дыетолягі Масквы распрацавалі для яго адмысловую дыету для вывядзеньня яго з галадоўкі», — дадаў Максіменка пра Сянцова.

Адвакат Сянцова Дзьмітрый Дзінзэ знаходзіцца ў Салехардзе, пакуль на пытаньні журналістаў не адказвае.

Алег Сянцоў адбывае 20-гадовы турэмны тэрмін паводле абвінавачваньня ў тэрарызме ў Расеі. Ён абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў у Расеі. Зьнволены казаў, што мае намер «галадаць да сьмерці».

У лісьце ўпаўнаважанаму па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны ад кіраўніка расейскага Савету па правах чалавека ад 27 верасьня гаворылася, што ўкраінскі зьняволены знаходзіцца пад дыспансэрным назіраньнем у сувязі з захворваньнем апорна-рухальнага апарату. З 8 чэрвеня Сянцоў атрымлівае харчовую сумесь і штодзённую інфузійную тэрапію, гаворыцца ў лісьце Фядотава. Але «станаў, якія пагражаюць жыцьцю пацыента, і мэдычных паказаньняў для прымусовага лячэньня ня выяўлена».

Маці Сянцова, якая зьвярталася да Ўладзіміра Пуціна з прашэньнем аб памілаваньні ейнага сына, але ёй адмовілі. Сам Сянцоў ня стаў прасіць Пуціна аб памілаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG