Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла адна з пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэве»

абноўлена

На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» 25 верасьня адбыўся выбух, 6 чалавек пацярпелі. Фота зь месца здарэньня. 26 верасьня 2018 году
На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» 25 верасьня адбыўся выбух, 6 чалавек пацярпелі. Фота зь месца здарэньня. 26 верасьня 2018 году

Сьледчы камітэт паведаміў пра сьмерць адной з пацярпелых падчас выбуху 25 верасьня на прадпрыемстве «Магілёўдрэў».

«Адна з пацярпелых падчас выбуху на „Магілёўдрэве“ памерла ва ўстанове аховы здароўя. Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца. Прычына трагедыі вызначаецца», — паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Як даведалася Свабода, пацярпелую звалі Ірына Кавецкая. Яна з прыгараднай вёскі Цішоўка. Памерла ўчора а 8-ай раніцы.

Двое пацярпелых, якія знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры Бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі Менску, па-ранейшаму ў цяжкім стане, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Яшчэ два чалавекі, якія лекаваліся ў Магілёве, выпісаліся дадому яшчэ на мінулым тыдні, у бальніцы заставалася адна жанчына.

Выбух на прадпрыемстве «Магілёўдрэў». Што важна ведаць

На месцы выбуху
На месцы выбуху
  • 25 верасьня на прадпрыемстве «Магілёўдрэў», у фарбавальнай камэры лакафарбавальнага цэху прыкладна а 18:30 адбыўся выбух і ўзгараньне.
  • Падчас здарэньня ў цэху знаходзілася 9 чалавек. Шасьцёра пацярпелых работнікаў былі шпіталізаваныя: трое атрымалі цяжкія апёкі (да 60 % плошчы цела), яшчэ трое — ўдары і парэзы. Пацярпелых зь цяжкімі апёкамі накіравалі на лячэньне ў Менск, у спэцыялізаванае апёкавае аддзяленьне.
  • 1 кастрычніка стала вядома пра сьмерць адной з пацярпелых падчас выбуху.
  • Рабочыя кажуць, што чулі гук, нібыта нешта пляснула. Вылецела рама. Завод быў адключаны ад электрычнасьці, пасьля зноў падключаны.
  • У выніку выбуху пашкодзіліся: сьцяна з сэндвіч-панэляў на плошчы 300 квадратных мэтраў, фарбавальная камэра, 6 аконных блёкаў, шкло. Абсталяваньне не пашкодзілася. Тэхналягічны працэс у цэху спынілі, на працу прадпрыемства гэта не паўплывала.
  • Распачатая крымінальная справа за парушэньне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны і правілаў бясьпекі, якія прывялі да выбуху і прычыненьня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў работнікам прадпрыемства.
  • Прычына выбуху высьвятляецца. Расьсьледаваньне праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел СК Беларусі. Кіраўнік Сьледчага камітэту Іван Наскевіч узяў на асабісты кантроль справу аб выбуху на «Магілёўдрэве».

​Што гавораць сваякі пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэве»

Што вядома пра «Магілёўдрэў», дзе адбыўся выбух

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG