Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Са згоды» ≠ «з папярэдняй згоды». Дэпутат заявіў, што Лукашэнка не парушыў Канстытуцыі, прызначыўшы Румаса


Паводле Канстытуцыі, прэм’ер прызначаецца са згоды Палаты прадстаўнікоў — рашэньне прымаецца не пазьней як праз два тыдні з унясеньня кандыдатуры на разгляд.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў атрымаў з Палаты прадстаўнікоў адказ на прапанову зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд з пытаньнем пра законнасьць прызначэньня Аляксандрам Лукашэнкам новага прэм’ер-міністра бяз згоды Палаты прадстаўнікоў, піша БелаПАН.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў 18 жніўня новага прэм’ер-міністра і шэраг міністраў, абнавіў кіраўніцтва ўраду. Указ аб прызначэньні Сяргея Румаса на пасаду прэм’ера быў апублікаваны яшчэ да таго, як кандыдатура прэм’ера была вынесеная на разгляд Палаты прадстаўнікоў. Але нават у самім указе ёсьць спасылка на п. 6 арт. 84 Канстытуцыі Беларусі: прэзыдэнт прызначае прэм’ер-міністра са згоды Палаты прадстаўнікоў.

БСДП(Г) у канцы жніўня абвінаваціла Лукашэнку ў парушэньні адразу трох артыкулаў Канстытуцыі з гэтай нагоды — і згаданага 84-га, і ч. 4 арт. 97 (пра тое, што Палата прадстаўнікоў дае згоду на прызначэньне прэм’ера), і пятага абзаца арт. 106 (там таксама згадваецца, што прэм’ер прызначаецца са згоды Палаты прадстаўнікоў — рашэньне прымаецца не пазьней як праз два тыдні з унясеньня на разгляд кандыдатуры, але не з прызначэньня прэзыдэнтам).

Дзьмітрый Гобараў
Дзьмітрый Гобараў

«Канстытуцыя не прадугледжвае абавязковасьці папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў на прызначэньне прэм'ер-міністра кіраўніком дзяржавы», — адказаў на гэта ўсё Дзьмітры Гобараў, дэпутат са Шклоўскай акругі, былы памочнік Лукашэнкі па Берасьцейшчыне, намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце.

Паводле Гобарава, прызначэньне прэм’ера прэзыдэнтам без папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў законнае. Барысаў зьдзіўляецца: а што, калі Лукашэнка прызначыць прэм’ера, Палата прадстаўнікоў цягам двух тыдняў будзе ўзгадняць і ня ўзгодніць? На 25 верасьня, празь месяц пасьля прызначэньня новага кіраўніцтва ўраду, згоды Палаты прадстаўнікоў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG