Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд па справе Коржыча: яшчэ адзін абвінавачаны сяржант заявіў, што «ўсё ішло камандзірам»


Падчас суду. Салдаты з роты Коржыча, які' выклікалі ў якасьці сьведак. 8 жніўня 2018 году

Ягор Скуратовіч пацьвердзіў паказаньні Яўгена Бараноўскага пра тое, што прадукты харчаваньня, сабраныя з салдат, яны аддавалі афіцэрам.

12 жніўня на працэсе па справе Аляксандра Коржыча пачаўся допыт абвінавачанага сяржанта Ягора Скуратовіча. Допыт папярэдняга, Яўгена Бараноўскага, працягваўся больш за тры гадзіны. Яшчэ каля чатырох гадзін пракурор зачытваў паказаньні Бараноўскага, дадзеныя падчас сьледзтва.

Ягор Скуратовіч быў прызваны ў войска восеньню 2016 году, малодшым сяржантам стаў на пачатку вясны 2017-га. У траўні таго ж году Скуратовіч стаў камандзірам аддзяленьня. Сваю пасаду займаў да 10 кастрычніка 2017 году. За краты трапіў неўзабаве пасьля сьмерці Коржыча. Непасрэдным начальнікам загінулага Ягор Скуратовіч ня быў, ён камандаваў іншым аддзяленьнем.

На пачатку допыту абвінавачаны прызнаў, што атрымліваў ад салдат грошы за дазвол карыстацца мабільнымі тэлефонамі і прасіў падначаленых набываць прадукты харчаваньня ўзамен за дазвол наведваць краму. Па словах Яўгена Скуратовіча, гэта была вымушаная мера, і ўсе набытыя салдатамі прадукты (пераважна каву і вафлі) ён аддаваў камандзіру роты (лейтэнант Павал Сукавенка, праходзіць абвінавачаным па іншай справе. — РС).

Падчас суду па справе Аляксандра Коржыча. 8 жніўня 2018 году
Падчас суду па справе Аляксандра Коржыча. 8 жніўня 2018 году

«Амаль усе набытыя салдатамі прадукты я аддаваў камандзіру роты, — сказаў на судзе Ягор Скуратовіч. — Такім было яго пажаданьне. Ён казаў, што трэба прынесьці. Бывала так, што я прыносіў камандзіру роту тры пакецікі кавы і вафлі ў канцылярыю. Там быў ён і яшчэ нехта з афіцэраў. Тады камандзір забіраў два пакецікі сабе, а адзін аддаваў мне. Бывала так, што камандзір роты прыходзіў галодны і казаў даць яму „Ралтон“. Мусіў даваць. Для сябе я прадукты харчаваньня, набытыя салдатамі, не выкарыстоўваў. Усё ішло камандзірам».

Па словах Скуратовіча, акрамя прадуктаў харчаваньня, ён перадаваў афіцэрам набытыя салдатамі за дазвол схадзіць у краму цыгарэты. Абвінавачаны салдат зьвярнуў увагу на тое, што салдаты ня ведалі, каму ідуць набытыя імі прадукты. Яны перадавалі іх сяржантам, а наўпрост афіцэрам — ніколі.

Справа Аляксандра Коржыча. Што важна ведаць

3 кастрычніка 2017 году 21-гадовага радавога Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі і надзетай на галаву майкай ў склепе мэдроты вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Некалькі саслужыўцаў Коржыча на паседжаньні паведамілі, што чулі, быццам майка была абматаная скотчам.

5 кастрычніка ў якасьці першапачатковай вэрсіі сьледзтва назвала суіцыд, але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фатаздымкі ягонага цела са сьлядамі прыжыцьцёвых траўмаў.

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве, яна знаходзілася на асабістым кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Расьсьледаваньне цягнулася каля 9 месяцаў.

Асноўныя факты пра справу Аляксандра Коржыча. Відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00

У выніку сьледзтва прыйшло да высновы, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе, абвінавачаньні прад’яўленыя больш як 15 асобам. Сьвятлана Коржыч катэгарычна ня згодная з высновамі сьледзтва. На думку жанчыны, яе сына забілі, а прычынай гэтага стала нежаданьне Коржыча плаціць таварышам па службе грошы.

Пацярпелымі ў справе, акрамя сваякоў Аляксандра Коржыча, прызнаныя больш за 50 яго былых саслужыўцаў.

Пяць рэчаў, якія трэба ведаць пра справу Аляксандра Коржыча

Гвалтоўная сьмерць у Печах салдата Аляксандра Коржыча атрымала ў грамадзтве вялікі рэзананс. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдат.

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах апыталі 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў на прадмет нестатутных дачыненьняў падчас службы ў войску.

У першым паўгодзьдзі ў Беларусі асудзілі 28 асобаў паводле крымінальных спраў аб нестатутных адносінах. Усе судовыя пастановы набылі законную сілу.

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча. Храналёгія падзей

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG