Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў свайго віцебскага памочніка Субоціна і старшыню Дзяржстандарту Назаранку


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 7 верасьня звольніў з пасадаў памочніка прэзыдэнта — інспэктара па Віцебскай вобласьці Аляксандра Субоціна, а таксама старшыню Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Віктара Назаранку, піша БелТА.

Абодва чыноўнікі звольненыя «ў сувязі зь пераходам на іншую працу», але на якую — не ўдакладняецца. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Субоцін і Назаранка могуць быць прызначаныя на месцы раней звольненых Сяргея Сідорскага і Валерыя Карашкова ў Эўразійскую эканамічную камісію.

Ратацыя двух чальцоў калегіі ЭЭК была пазачарговай. На думку экспэртаў, яе, хутчэй за ўсё, ініцыяваў беларускі бок, які мог быць незадаволены ходам інтэграцыйных працэсаў.

«У нас цяпер цяжкі пэрыяд, расейцы паводзяць сябе па-барбарску ў адносінах да нас, публічна пра гэта кажу, — заяўляў Лукашэнка неўзабаве пасьля навінаў аб звальненьні Сідорскага і Карашкова. — Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЭАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязаньні не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сытуацыю».

З таго моманту мала што зьмянілася ў стасунках афіцыйных Менску і Масквы. Так, працягнуліся «малочныя войны» і «мясныя войны» (яны цяпер і «шампіньёнавыя»). Лукашэнка абвінаваціў у пастаўках санкцыйных прадуктаў у Расею менавіта расейцаў — «зь цяжкімі пагонамі».

Пачалі хадзіць чуткі, што Расея нібыта хоча скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь і выкупіць беларускія газавыя сеткі, ужо афіцыйна ў Расеі заявілі пра «немэтазгоднасьць» паставак у Беларусь нафтапрадуктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG