Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўсё ж звольніў двух міністраў за «невыкананьне ягоных даручэньняў»


Аляксандар Лукашэнка падчас нарады аб ходзе выканананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну
Аляксандар Лукашэнка падчас нарады аб ходзе выканананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну

За невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта Беларусі па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну і неналежнае выкананьне службовых абавязкаў да адказнасьці прыцягнутыя шэраг службовых асобаў. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Анатоль Чорны і Віталь Воўк зьнятыя з пасадаў міністра архітэктуры і будаўніцтва і міністра прамысловасьці адпаведна. Строгая вымова абвешчаная старшыні Віцебскага аблвыканкаму Мікалаю Шарсьнёву.

Дзяржаўны сакратар Савету Бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась і старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Алег Дзьвігалёў папярэджаныя аб няпоўнай службовай адпаведнасьці.

Акрамя таго, указам афіцыйна звольнены старшыня Аршанскага райвыканкаму Аляксандар Пазьняк. На гэтую пасаду прызначаны Ігар Ісачэнка.

13 жніўня на нарадзе аб ходзе выкананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў працу органаў улады і кіраўніцтва Аршанскага інструмэнтальнага заводу, ​адправіў у адстаўку двух міністраў і старшыню Аршанскага райвыканкаму Аляксандра Пазьняка, а таксама запатрабаваў унесьці яму на гэтым тыдні прапановы па замене «ўсяго кіраўніцтва ўраду».

«Ваўка, Чорнага неадкладна накіраваць у адстаўку», — загадаў Лукашэнка на нарадзе ў Воршы. Да таго прэзыдэнт пагражаў Ваўку турмой або накіраваньнем на завод.

Аднак раніцай 16 жніўня ў прыёмных міністра прамысловасьці Віталя Ваўка і міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага паведамілі Naviny.by, што яны застаюцца на сваіх месцах. Паводле стану на раніцу 16 жніўня яны ж былі пазначаныя кіраўнікамі і на сайтах міністэрстваў.

А вось новага кіраўніка Аршанскага раёну афіцыйна прадставілі 15 жніўня: ім стаў 49-гадовы Ігар Ісачэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG