Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую інфляцыю абагнала ўзбэцкая, ўкраінская і эстонская


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За першыя сем месяцаў 2018 году ў Беларусі спажывецкія цэны вырасьлі на 2,8%. Як піша БелаПАН, гэта чацьвёртае месца па інфляцыі ў рэгіёне.

Сярод краінаў СНД найбольшую інфляцыю мае Ўзбэкістан — 5,9% са студзеня па ліпень. Сьледам ідзе Ўкраіна з 3,6%. Суседняя зь Беларусьсю Эстонія мае 3% інфляцыі. Таксама вышэй за беларускую інфляцыя ў непрызнанай «Прыднястроўскай рэспубліцы» на тэрыторыі Малдовы – 4,71%. Верагодна, яшчэ большы рост цэнаў у Туркмэністане: там пакуль апублікаваныя зьвесткі толькі за першы квартал году, але ўжо тады інфляцыя была роўнай 5,8%.

Меншая інфляцыя за студзень–ліпень у Казахстане (2,7%), Расеі (2,4%), Таджыкістане (2%), Латвіі (1,8%) і Літве (1%). Дэфляцыя – зьніжэньне цэнаў – назіраецца ў Малдове (мінус 0,4%), Грузіі (мінус 0,7%), Кіргізстане (мінус 0,8%), Азэрбайджане (мінус 1,1%) і Армэніі (мінус 1,7%).

Беларускія ўлады тым часам заплянавалі на 2018 год інфляцыў, ня большую за 6% (бюджэт разьлічаны з гадавой інфляцыяй у 7,4%). Летась інфляцыя была самай нізкай за гісторыю дзяржавы: «усяго» 4,59% за год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG