Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўмільёна беларусаў жывуць за рысай беднасьці. Хто гэта? 


Беларускія жабракі
Беларускія жабракі

У Беларусі за рысай беднасьці ў другім квартале было 5,7% насельніцтва. Калі ўлічыць, што ў Беларусі цяпер жыве 9 мільёнаў 478 тысяч чалавек (зьвесткі на канец чэрвеня), лік бедных складае 540 тысяч чалавек.

Гэта вынікае са зьвестак Нацыянальнага статычнага камітэту па выніках выбарачнага абсьледваньня хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця.

Як адзначае FINANCE.TUT.BY, сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы такіх людзей ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму, які ад 1 жніўня павялічыўся амаль да 214 рублёў.

Сярэднедушавы рэсурс — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры разьліку даходаў на душу насельніцтва улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсыянэры, непаўналетнія.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, кожны пяты беларус (21,2%) штомесяц мусіць выжываць на суму меншую за 300 рублёў. Найбольш заможным на гэтым фоне выглядае Менск: 24,4% насельніцтва кожны месяц мае ў сваім распараджэньні 800 рублёў.

Сярод сем’яў узровень малазабяспечанасьці ў студзені-чэрвені складаў 4% (у папярэднім квартале — 4,1%). Часьцей за ўсё за рысай беднасьці апынаюцца сем’і з непаўналетнімі дзецьмі, сярод якіх 8,3% — малазабясьпечаныя (кварталам раней — 8,4%). У сем’ях без дзяцей гэты паказьнік складае 1,9%.

Вышэй за ўсё ўзровень малазабяспечанасьці сярод сем’яў у Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях — 5,6% і 5,5%. Самы нізкі паказьнік у Менску — 1,1%.

Паводле Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у некаторых рэгіёнах сярэдні заробак не дазваляе насельніцтву рэгулярна рабіць пакупкі і аплочваць паслугі ў межах мінімальнага спажывецкага бюджэту. У пераліку самых праблемных — Шаркаўшчынскі, Мёрскі, Браслаўскі раёны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG