Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за 5 месяцаў колькасьць працаўладкаваных перавысіла колькасьць звольненых


Ярмарка вакансій у Менску, кастрычнік 2017
Ярмарка вакансій у Менску, кастрычнік 2017

У ліпені колькасьць прынятых на працу беларусаў перавысіла колькасьць звольненых на 1183 чалавек.

Паводле зьвестак Белстату, у ліпені на працу было прынята 68 885 чалавек, а звольнена – 67 702.

Арганізацыі, якія працуюць у Беларусі, упершыню за 5 месяцаў больш прымалі на працу, чым звальнялі. У лютым колькасьць працаўладкаваных перавысіла колькасьць звольненых на 1222 чалавекі. Дагэтуль 3 месяцы назіралася тэндэнцыя часьцей звальняць, чым прымаць на працу.

Больш за ўсё ў ліпені звольнілі і працаўладкавалі ў адных і тых жа сфэрах:

  • Апрацоўчая прамысловасьць: звольнілі 14 466, працаўладкавалі 15 009.
  • Сфэра гандлю, рамонту аўтамабіляў і матацыклаў: звольнілі 10 005, працаўладкавалі 10 274.
  • Сельская, лясная і рыбная гаспадарка: звольнілі 9 223, працаўладкавалі 12 233.

Найменш за ўсё ў сакавіку звальнялі ў горназдабыўной прамысловасьці — 220 чалавек. Найменшую колькасьць супрацоўнікаў прынялі таксама ў гэтай сфэры — 236.

У ліпені ў эканоміцы Беларусі было занята 4 мільёны 332,7 тысячы чалавек. Па дадзеных Міністэрства працы, на канец ліпеня колькасьць зарэгістраваных беспрацоўных склала 16,6 тысячы чалавек, а ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,4% ад колькасьці працоўнай сілы. Фактычны ўзровень беспрацоўя — 4.7%.

Аляксандар Лукашэнка 25 студзеня​ падпісаў дэкрэт № 1 па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. З 1 студзеня 2019 году беспрацоўныя працаздольныя беларусы будуць аплачваць датаваныя дзяржавай паслугі па іх поўнай цане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG