Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Калінкавіцкім раёне няма грошай на рамонт школы, але ёсьць на падвоз дзяцей — 55 тысяч рублёў штогод


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпутатка сельсавету з Калінкавіцкага раёну Роза Стрэльчанка змагаецца за школу ў вёсцы Каплічы, закрытую ў 2016 годзе. Чыноўнікі тады патлумачылі, што будынак аварыйны, а грошай на рамонт няма. Дзяцей возяць у школу ў суседнія Шыічы.

Днямі Роза Стрэльчанка атрымала адказ з райвыканкаму на чарговы запыт аднавіць школу ў іх вёсцы.

«Праца школы прыпынена ў сувязі ь неабходнасьцю рэканструкцыі, прыкладны кошт якой значна перавышае затраты на арганізацыю падвозу навучэнцаў. Пытаньне адкрыцьця і рамонту школы будзе разгледжана ў выпадку паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі», — адказаў першы намесьнік старшыні Калінкавіцкага райвыканкаму Ігар Цітавец.

У іншым адказе з выканкаму прыводзяцца лічбы: падвоз дзяцей цягам году каштуе каля 55 тысяч рублёў (40 тысяч — транспартныя паслугі, і каля 15 тысяч — заробак двум кіроўцам).

«За тры гады сума за падвоз складзе 84 тысяч даляраў. Прыватныя фірмы гатовыя адрамантаваць дах школы за 20 тысяч даляраў! Хіба гэта нармальна — выдаткоўваць такія грошы на падвоз, калі рамонт даху каштуе нашмат таньней?», — абураецца Стрэльчанка.

Яна накіравала зварот у Міністэрства адукацыі — каб ведамства хадайнічала перад Гомельскім аблвыканкамам аб выдзяленьні сродкаў на рамонт даху. Ад калінкавіцкіх чыноўнікаў дэпутатка пісьмова просіць каштарыс — колькі будзе каштаваць рамонт даху.

Нязручная дэпутатка

На мясцовых выбарах 2018 году Роза Стрэльчанка была выбраная дэпутаткай сельскага савету. Актывістку падтрымалі людзі, але не віталі мясцовыя ўлады. Розе Стрэльчанцы неаднаразова прыходзілі пагрозы праз sms, а пасьля выбараў ёй тэлефанавалі з нумара аблвыканкаму і пагражалі псыхіятрычнай бальніцай. Міліцыя так і не знайшла вінаватых.

Дэпутатцы сельсавету з Гомельшчыны пагражалі псыхушкай. Улады маўчаць

Рэпартаж «Белсату» пра Розу Стрэльчанку, зьняты да мясцовых выбараў:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG