Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нямеччыны заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў


Ілюстрацыйнае фота. Ператрус у офісе Tut.by 7 жніўня 2018 году

Разам з Арганізацыяй бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) Фэдэральны ўрад Нямеччыны выказаў заклапочанасьць у сувязі з арыштам шасьці беларускіх журналістаў, сярод якіх карэспандэнт Deutsche Welle, і заклікаў Менск праяўляць стрыманасьць, паведамляюць нямецкія СМІ.

DPA ды іншыя інфармацыйныя агенцтвы перадаюць, што Deutsche Welle выказала ў гэтай сувязі свой пратэст амбасадару Рэспублікі Беларусь у Бэрліне і запатрабавала неадкладнага вызваленьня журналіста Паўлюка Быкоўскага.

У сваю чаргу Нямецкі фэдэральны ўрад заклікаў беларускі бок ажыцьцяўляць у гэтым пытаньні падыход, адпаведны ўчыненым парушэньням, і адзначыў, што будзе пільна адсочваць разьвіцьцё падзеяў.

Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс

Як зазначана ў заяве, «сродкі масавай інфармацыі і свабода выказваньня думак зьяўляюцца тымі асноўнымі прынцыпамі, на баку якіх стаіць фэдэральны ўрад». Ад беларускіх уладаў патрабуюць паважаць СМІ і свабоду слова і ўстрымлівацца ад рэпрэсіўных дзеяньняў супраць журналістаў.

Нямецкія выданьні нагадваюць, што, паводле арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», Беларусь займае 155-е месца з 180 краін у індэксе свабоды прэсы. Летась у Беларусі як мінімум 100 журналістаў былі на кароткі час арыштаваныя і больш за 60 асуджаныя, таму што яны працавалі для замежных СМІ без акрэдытацыі.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году
Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG