Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў» асудзілі ператрусы ў рэдакцыях БелаПАН і Tut.by


Ёхан Бір

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла ператрусы, якія правялі 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту ў офісах двух «вядучых незалежных СМІ» ў Менску — інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і парталу Tut.by, што «паралізавала іх працу на некалькі гадзін», гаворыццца ў заяве.

«Гэтыя ператрусы, якія ставяць пад пагрозу канфідэнцыйнасьць журналісцкіх крыніц інфармацыі, неадпаведныя абвінавачваньням, — заявіў кіраўнік аддзелу арганізацыі па Усходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Ёхан Бір. — Гэта нельга разглядаць інакш як спробу запалохваньня вядучых незалежных СМІ ў пэрыяд узмацненьня перасьледу крытычна настроеных журналістаў. Мы заклікаем беларускія ўлады дазволіць гэтым журналістам свабодна працаваць».

«Рэпартэры бязь межаў» адзначаюць, што пасьля антыўрадавых пратэстаў увесну 2017 году, калі насельніцтва выступіла супраць «дэкрэту аб дармаедах», улады краіны ўзмацнілі кантроль мэдыяпрасторы, блякуючы вядучыя навінавыя сайты і падвяргаючы незалежных журналістаў беспрэцэдэнтнай колькасьці штрафаў.

У рэйтынгу свабоды СМІ, які штогод складае арганізацыя, Беларусь займае 155-е месца сярод 180 дзяржаў.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Ператрус у агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году
Ператрус у агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG