Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага блогера не пасьпелі засудзіць за каляж з нацысцкай формай


Арцём Шапараў у судзе, архіўнае фота
Арцём Шапараў у судзе, архіўнае фота

Пасьля першага судовага паседжаньня справу адправілі на дапрацоўку, але дапрацаваць у тэрмін, у які можна караць паводле артыкулу 17.10 КаАП, не пасьпелі, таму цяпер працэс спынілі.

Як расказаў блогер Арцём Шапараў Радыё Рацыя, справа ў дачыненьні яго спыненая, але ён незадаволены фармулёўкай «з прычыны тэрміну даўнасьці» – кажа, што не вінаваты і можа гэта растлумачыць з гледзішча заканадаўства.

Паводле яго, артыкул КаАП «Прапаганда нацысцкай сымболікі» дакладна апісвае, што такое нацысцкая сымболіка: сьцяг і герб Нацыянал-сацыялістычнай партыі Нямеччыны, гімн, эмблема, вымпел, нагрудны і апазнавальны знакі партыі, але ня форма СС, якую ён скарыстаў у каляжы. Пры гэтым ён падкрэсьліваў, што «непажаданыя сымбалі ў застаўцы зафарбаваныя».

12 ліпеня Шапарава пачалі судзіць за прапаганду і распаўсюд нацысцкай сымболікі. На пачатку працэсу ён заявіў, што было парушана яго права на ўдзел у правядзеньні экспэртызы. І суд Чыгуначнага раёну Гомля накіраваў адміністрацыйны пратакол на дапрацоўку.

У траўні Шапараў зрабіў ролік на Youtube пра гісторыю маці чацьвярых дзяцей Антаніны Шайнюк. Яе сям’ю дырэктарка школы № 3 Ніна Старажэнка пагражала паставіць на ўлік як сацыяльна праблемную. Ёй не спадабалася, што несвоечасова аплочваюцца камунальныя паслугі, дзяцей часьцяком даглядае бабуля, у кватэры беспарадак, абадраныя шпалеры і кепска пахне ад хворага сабакі, якога, як настойвала Ніна Старажэнка, трэба ўсыпіць.

Для застаўкі роліка блогер зрабіў каляж: «апрануў» дырэктарку школы ў чорную ўніформу з партупэяй, падобную да нацысцкай. Старажэнка палічыла сябе абражанай і напісала заяву ў Сьледчы камітэт. Міліцыя, аднак, ня ўгледзела ў каляжы гэтага правапарушэньня. Тады Старажэнка падала другую заяву — за прапаганду і распаўсюд нацысцкай сымболікі.

Тым часам пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч перадала сям’і Шайнюк 2 тысячы рублёў, а гамельчукі сабралі грошы на апэрацыю хворай аўчаркі.

Чытайце таксама: Маці-адзіночка прайграла судовы пазоў да дзіцячага садка, у якім ёй пагражалі ўлікам як «сацыяльна-небясьпечнай»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG