Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыкер «Ня быць скотам!» прызналі экстрэмісцкім


12 студзеня суд Барысаўскага раёна прызнаў шэраг канфіскаваных інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі.

26 сакавіка мінулага году жыхар Барысава Максім Д. разам зь сябрам быў затрыманы, пасьля таго як наляпіў на вадасьцёкавую трубу стыкер «Ня быць скотам!», паведамляе прэс-служба БАЖ.

Абодвух хлопцаў, якія бралі ўдзел у акцыі на Дзень Волі ў Менску, асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту за лаянку матам і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

У рамках адміністрацыйнай справы міліцыянты правялі агляд кватэры Максіма і знайшлі, па іх словах, «інфармацыйную прадукцыю, якая падпадае пад дзеяньне закону «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму». Яе накіравалі на экспэртызу ў Менскую абласную экспэртную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) прыкметаў праявы экстрэмізму.

Экспэрты прыйшлі да высновы, што ўсе 5 плякатаў і тры з 17 стыкераў мелі прыкметы праявы экстрэмізму.

На стыкерах, канфіскаваных у Максіма, адлюстраваныя перакрэсьленая выява чалавека ў агрэсіўнай позе і надпіс «Ня быць скотам!», кельцкі крыж з выявай чэрапа з касьцямі, назва расейскага бэйсбольнага клюбу RUS ULTRAS (гэтая ж назва служыць брэндам вытворцы моладзевага адзеньня ў Расеі) з выявай двух скрыжаваных бітаў.

На судзе Максім патлумачыў, што захапляецца гісторыяй Другой усясьветнай вайны і зьбірае адпаведныя артэфакты. Канфіскаваныя плякаты з выявамі нацысцкай атрыбутыкі яму падарыў сябар, які браў удзел у масоўцы, калі ў Брэсцкай крэпасьці здымаўся фільм «Скрыпка» расейскага рэжысэра Канстанціна Фамы. Плякаты, паводле Максіма, выкарыстоўваліся ў здымках, і таму гэта кінэматаграфічны рэквізыт.

Максім сказаў, што не падзяляе нацысцкай ідэалёгіі і плякаты захоўваў як калекцыянэр. Пры гэтым ён не займаўся іх распаўсюджваньнем, публічнай дэманстрацыяй або прапагандай.

«Ляпіс Трубяцкі» прэзэнтаваў новы кліп «Ня быць скотам»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG