Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд па справе былога кіраўніка штаба Трампа выклічуць 35 сьведак


Пол Манафорт.

У суд па справе Пола Манафорта выклічуць 35 сьведак. Іх імёны назваў спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер. У сьпісе, у прыватнасьці, пазначаны Рычард Гейтс, дзелавой партнэр Манафорта, а таксама Тэд Дывайн — кансультант, які працаваў зь ім ва Ўкраіне.

Пол Манафорт — былы кіраўнік перадвыбарчага штабу Дональда Трампа. Робэрт Мюлер, які расьсьледуе ўмяшаньне Крамля ў амэрыканскія выбары, раней выставіў яму абвінавачваньні ў працы ў якасьці агента ўплыву замежнай дзяржавы, лябіяваньні інтарэсаў былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, а таксама ў незаконных фінансавых апэрацыях з замежнымі рахункамі.

Акрамя гэтага, Мюлер сьцьвярджае, што пасьля пачатку расьсьледаваньня па справе Манафорта спрабаваў аказаць ціск на сьведак. Спэцпракурор раней апублікаваў сьпіс з 500 доказаў, якія ён зьбіраецца падаць у судзе. Сам Манафорт усе абвінавачваньні абвяргае. Суд па ягонай справе заплянаваны на 31 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG