Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд арыштаваў былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Трампа Пола Манафорта


Пол Манафорт.
Пол Манафорт.

Фэдэральны судзьдзя замяніў хатні арышт былому кіраўніку перадвыбарчага штабу Дональда Трампа і экс-дарадцу Віктара Януковіча Полу Манафорту на заключэньне пад вартай да суду, перадае Reuters. Першае пасяджэньне па справе Манафорта заплянавана на 25 ліпеня.

Пол Манафорт не прызнае сябе вінаватым па вылучаных супраць яго абвінавачаньнях, уключаючы змову супраць Злучаных Штатаў. Былы дарадца экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча — галоўны фігурант расьсьледаваньня пра меркаванае ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, якое вядзе спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер.

Трамп называў расьсьледаваньне ў дачыненьні да Манафорта «паляваньнем на ведзьмаў».

Суд неаднаразова адхіляў просьбы Манафорта аб унясеньні закладу $ 10 млн. Да зьмяшчэньня пад вартай паліттэхноляг знаходзіўся пад хатнім арыштам і насіў GPS-бранзалет на назе.

Пра арышт хадайнічала сьледзтва. На думку каманды Мюлера, «абструктыўная» паводзіны Манафорта не гарантавалі захаваньне забаронаў, накладзеных на яго судом, і дазвалялі яму зьдзяйсьняць новыя злачынствы.

Абвінавачваньні супраць Манафорта ўключаюць у сябе змову з мэтай адмываньня грошай, змову з мэтай падману Злучаных Штатаў і нерэгістрацыю ў якасьці замежнага агента ў пэрыяд, калі той працаваў на прарасейскі ўрад Віктара Януковіча. Ніводнае з абвінавачваньняў не зьвязана зь меркаваным умяшаньнем Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG