Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому кіраўніку штабу Трампа Полу Манафорту выставілі новыя абвінавачаньні


Пол Манафорт

Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які расьсьледуе расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары, прад’явіў у чацьвер новыя абвінавачаньні Полу Манафорту і ягонаму бізнэс-партнэру Рычарду Гейтсу.

Пол Манафорт, у мінулым кіраўнік выбарчага штабу Дональда Трампа і палітычны кансультант былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, абвінавачваецца ва ўчыненьні цэлага шэрагу фінансавых злачынстваў, зьвязаных зь яго працай на Ўкраіне. Паводле абвінавачаньня, Манафорт утаіў ад амэрыканскай падатковай інспэкцыі амаль 14 мільёнаў даляраў даходаў, заробленых з 2006 году ў якасьці кансультанта на Ўкраіне і схаваных на афшорных рахунках. Яго абвінавачваюць у махлярстве, зьвязаным зь нерухомасьцю. Пол Манафорт, як сьцьвярджаецца, уводзіў у зман крэдытораў, падаючы фальшывыя зьвесткі аб сваіх даходах. Купіўшы кватэру ў Нью-Ёрку за амаль 3 мільёны даляраў, ён здаваў яе ў наём, не дэкляруючы даходаў.

Гэтыя абвінавачваньні не датычацца пэрыяду дзейнасьці Манафорта і Гейтса ў якасьці супрацоўнікаў перадвыбарчага штабу Дональда Трампа, аднак, на думку экспэртаў, з дапамогай новых абвінавачаньняў Робэрт Мюлер можа спрабаваць прымусіць Пола Манафорта пайсьці на супрацоўніцтва з пракуратурай у пытаньнях, якія тычацца расейскага расьсьледаваньня.

Прадстаўнік Манафорта заявіў, што ён зьняпраўджвае абвінавачаньні і ўпэўнены ў тым, што ён будзе апраўданы судом.

Былога кіраўніка штабу Трампа абвінавацілі ў прысваеньні грошай

XS
SM
MD
LG