Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія СМІ: да атручэньня Скрыпалёў датычная супрацоўніца ГРУ


Замах на падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію ў ангельскім горадзе Солсбэры арганізавала група з шасьці чалавек на чале з супрацоўніцай ГРУ.

Пра гэта паведамляе газэта The Daily Mail са спасылкай на крыніцы ў брытанскіх спэцслужбах.

Такое меркаваньне паўстала пасьля паказаньняў брата Чарлі Роўлі, аднаго з пацярпелых у канцы чэрвеня ад атручэньня нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» у суседнім з Солсбэры мястэчку Эймсбэры. Ён заявіў, што Роўлі і яго сяброўка Дон Стэрджэс зазналі ўзьдзеяньне атруты пасьля таго, як знайшлі ў Солсбэры флякон ад парфумы і распылілі яго зьмесьціва на сябе.

Стэрджэс памерла ў шпіталі 8 ліпеня.

Флякон ад духоў падтрымлівае вэрсію пра тое, што ў замаху на Сяргея і Юлію Скрыпалёў 4 сакавіка ключавую ролю адыграла жанчына, сказаў выданьню суразмоўца ў разьведвальных службах.

Паводле зьвестак The New York Times, брытанскія праваахоўныя органы лічаць, што за атручваньнем Скрыпалёў стаіць расейская вайсковая разьведка ГРУ.

Лёнданская паліцыя «блізкая да вызначэньня асоб, якія, як яны лічаць, правялі апэрацыю», піша газэта са спасылкай на брытанскіх і амэрыканскіх чыноўнікаў. Сяргей і Юлія Скрыпалі пасьля доўгага лячэньня выжылі.

Масква дачыненьне да замаху адкідае. Адказнасьць за атручэньне Стэрджэс і Роўлі Вялікабрытанія пакуль афіцыйна на Расею не ўскладала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG