Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат атручанага брытанца лічыць, што «Навічок» мог быць у фляконе ад парфумы 


Сьлед «Навічка»
Сьлед «Навічка»

Нэрвова-паралітычнае рэчыва, якім былі атручаныя двое жыхароў ангельскага мястэчка Эймсбэры, знаходзілася ў фляконе ад парфумы. Пра гэта ў інтэрвію ВВС паведаміў Мэт'ю Роўлі, брат пацярпелага Чарлі Роўлі.

Чарлі Роўлі, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў цяжкім стане, расказаў яму, што дзесьці падабраў флякон, пасьля чаго ён і яго сяброўка Дон Стэрджэс апынуліся ў шпіталі. Жанчына памерла 8 ліпеня.

Паліцыя ня стала камэнтаваць словы Мэт'ю Роўлі. Раней паведамлялася, што так званы «Навічок» быў знойдзены ў невялікай ёмістасьці ў кватэры Чарльза Роўлі.

Цяпер паліцыя спрабуе высьветліць, ці зьяўляецца «Навічок», якім атруціліся Роўлі і Стэрджэс, часткай той жа порцыі, якую ўжылі для атручваньня 4 сакавіка былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Пасьля працяглага лячэньня абое выжылі.

Брытанскія праваахоўныя органы лічаць, што за замахам на Скрыпалёў стаяць расейскія спэцслужбы. У сваю чаргу, Расея дачыненьне да замаху адхіляе.

Адказнасьць за атручваньне Роўлі і Стэрджэс на Расею пакуль афіцыйна ня ўскладзена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG