Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя абвясьціла пра высылку двух расейскіх дыпляматаў, якіх западозрылі ў подкупе чыноўнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Грэцыі пастанавілі выслаць з краіны двух расейскіх дыпляматаў і забараніць уезд яшчэ двум. Як піша газэта Kathimerini, іх абвінавачваюць у незаконных спробах умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны.

Дыпляматаў западозрылі ў дзеяньнях, што пагражаюць нацыянальнай бясьпецы краіны, у тым ліку подкупе чыноўнікаў і зборы інфармацыі. Аднаго з высыланых, сьцьвярджае выданьне, завуць Віктар Якаўлеў.

Паводле дыпляматычных крыніцаў, на якія спасылаецца выданьне, высылка дыпляматаў «не прывядзе да пагаршэньня сяброўскіх стасункаў між Расеяй і Грэцыяй». Тым ня меней, гаворка ідзе пра «скаардынаваныя намаганьні ў пашырэньні расейскага ўплыву ў Грэцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG