Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп ЗША пра высылку амэрыканскіх дыпляматаў: «Расея не зацікаўленая ў наладжваньні дыялёгу»


Гэзэр Наўэрт, архіўнае фота

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў 29 сакавіка аб высылцы з краіны дыпляматаў дзяржаваў, якія раней абвясьцілі аб выдварэньні расейскіх дыпляматычных супрацоўнікаў у адказ на атручваньне Сяргея Скрыпаля, у тым ліку 60 дыпляматаў ЗША. Таксама ў Расеі вырашылі закрыць генэральнае консульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу.

Увечары 29 сакавіка офіс прэс-сакратара Белага дома выдаў адмысловую заяву, прысьвечаную рашэньню МЗС Расеі.

«Сёньняшняя акцыя Расеі ў высылцы амэрыканскіх дыпляматаў азначае далейшае пагаршэньне стасункаў між ЗША і Расеяй», — заяўляе Белы дом.

Пры гэтым у заяве зьвяртаецца ўвага на тое, што раней на гэтым тыдні ЗША і іншыя краіны NATO вырашылі выслаць супрацоўнікаў расейскіх спэцслужбаў, якія дзейнічалі пад дыпляматычным прыкрыцьцём, што стала «належным адказам» на расейскую атаку з ужываньнем атрутных рэчываў на тэрыторыі Вялікай Брытаніі. Цяперашні адказ Масквы называецца ў заяве чаканым, зь якім Вашынгтон справіцца.

У той жа дзень на брыфінгу для прэсы афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт заявіла, што, прыняўшы рашэньне аб высылцы ў адказ амэрыканскіх дыпляматаў, Расея паказала, што яна не зацікаўленая ў наладжваньні дыялёгу ў рэальна існуючых праблемах.

Наўэрт таксама адзначыла, што ЗША разглядаюць варыянты дзеяньняў у адказ на прыняты расейскім бокам крок.

«Цяперашняя адміністрацыя ўжо распачала вельмі жорсткія захады супраць Расеі, — адзначыла Наўэрт. — Ня супраць расейскага народу, а супраць расейскага ўраду».

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці ня ёсьць у сваю чаргу супрацоўнікамі спэцслужбаў пад прыкрыцьцём высланыя Расеяй амэрыканскія дыпламаты, Наўэрт адзначыла, што гэта «нашы калегі» — супрацоўнікі Дзярждэпу, якія выдатна спраўляліся са сваёй працай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG