Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква высылае заходніх дыпляматаў і закрывае генконсульства ЗША ў Пецярбургу


Сяргей Лаўроў.

З Расеі выдвараць дыпляматаў тых краінаў, якія абвясьцілі аб высылцы расейскіх дыпляматычных супрацоўнікаў у адказ на атручэньне Сяргея Скрыпаля. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Ён назваў гэтую меру «люстраной». Расея таксама адкліча згоду на працу генэральнага консульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу.

Аб высылцы расейскіх дыпляматаў заявілі ўлады 22 краінаў — гэта шэраг дзяржаў Эўразьвязу, а таксама ЗША, Канада, Нарвэгія, Альбанія, Македонія і Ўкраіна. У агульнай колькасьці будуць высланы амаль 140 расейскіх дыпляматаў. Такія захады прынятыя з прычыны адмовы Крамля адказваць на пытаньні ў справе аб атручэньні ў Вялікабрытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргей Скрыпаля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG