Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія высылае расейскага дыплямата, які працуе ў пасольстве Швайцарыі


МЗС Грузіі
МЗС Грузіі

Грузія вырашыла выслаць расейскага дыплямата і далучыцца да дзясяткаў краінаў, якія прынялі падобныя меры з прычыны атручваньня ў Вялікабрытаніі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Адказнасьць за гэтае злачынства краіны Захаду ўскладаюць на Расею.

Міністэрства замежных справаў Грузіі заявіла, што «асуджае выкарыстаньне хімічнай зброі на тэрыторыі Злучанага Каралеўства, якое прывяло да жудасных чалавечых пакутаў... і ўяўляла сурʼёзную пагрозу для жыцьця і здароўя іншых».

Міністэрства паведаміла, што супрацоўнік сэкцыі інтарэсаў Расеі, якая дзейнічае пры пасольстве Швэйцарыі ў Тбілісі, павінен пакінуць краіну на працягу сямі дзён.

Перад гэтым пра высылку прынамсі 150 расейскіх дыпляматаў заявілі больш за 20 краінаў, у тым ліку Вялікабрытанія, ЗША, краіны Эўразьвязу, некаторыя краіны, якія не зьяўляюцца чальцамі ЭЗ, у прыватнасьці Ўкраіна.

Дыпляматычныя адносіны паміж Грузіяй і Расеяй былі разарваныя неўзабаве пасьля пяцідзённай вайны ў жніўні 2008 году.

Швэйцарыя адкрыла сэкцыю інтарэсаў Расеі ў 2009 годзе. Адначасова пасольства Швайцарыі ў Маскве адкрыла сэкцыю інтарэсаў Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG