Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія лекары: стан здароўя Юліі Скрыпаль «хутка паляпшаецца»


Юлія Скрыпаль.

Стан здароўя дачкі былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля «хутка паляпшаецца, яна больш не ў крытычным стане». Пра гэта паведамляюць у Нацыянальнай службе аховы здароўя Вялікабрытаніі. Па дадзеных агенцтва Reuters, сам Сяргей Скрыпаль па-ранейшаму знаходзіцца ў коме, і паляпшэньняў у яго стане няма — яно ацэньваецца як «стабільна цяжкае».

Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія патрапілі ў бальніцу ангельскага гораду Солсбэры 4 сакавіка. Брытанскія ўлады сьцьвярджаюць, што яны былі атручаны нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», і лічаць, што за замахам стаіць Расея. Па дадзеных сьледзтва, самая высокая канцэнтрацыя атруты была выяўленая на ўваходных дзьвярах дома Скрыпаля ў Солсбэры.

У рамках расьсьледаваньня «справы Скрыпаля» Вялікабрытанія выслала 23 расейскіх дыпляматаў. На знак салідарнасьці з Лёнданам такія ж захады прынялі яшчэ больш за 20 краінаў і выслалі ў агульнай колькасьці больш за 100 расейскіх дыпляматаў. Масква дачыненьне да атручваньня адмаўляе. У МЗС Расеі заяўляюць, што брытанскія ўлады няздольныя забясьпечыць бясьпеку расейскіх грамадзян на сваёй тэрыторыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG