Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелага ў Солсбэры паліцыянта выпісалі зь лякарні, яшчэ аднаго шпіталізавалі


Паліцыя працуе на месцы атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры

Брытанскі паліцыянт Нік Бэйлі, які пацярпеў у горадзе Солсбэры падчас інцыдэнту з атручваньнем былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля, выпісаны з лякарні. Пра гэта паведамляе тэлеканал Бі-Бі-Сі. Бэйлі перадаў словы падзякі супрацоўнікам бальніцы і тым, хто падтрымліваў яго сям’ю.

Нік Бэйлі
Нік Бэйлі

Раней у чацьвер брытанскія СМІ паведамілі, што іншы паліцыянт, які расьсьледаваў атручваньне Скрыпаля, сам шпіталізаваны з падазрэньнем на атручваньне. Паводле выданьня The Telegraph, ён праходзіць амбуляторнае лячэньне ў той жа лякарні, дзе знаходзяцца Скрыпаль і яго дачка.

4 сакавіка ў брытанскім горадзе Солсбэры быў шпіталізаваны былы афіцэр расейскай вайсковай выведкі ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Сьледчыя мяркуюць, што яго атруцілі вырабленым у Расеі нэрвова-паралітычным рэчывам «Новичок». Вялікабрытанія ускладае на Расею адказнасьць за напад. Масква абвінавачваньні адпрэчвае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG