Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары: дачка Скрыпаля выйшла з крытычнага стану і можа гаварыць


Юлія Скрыпаль.
Юлія Скрыпаль.

Дачка экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля выйшла з крытычнага стану, яе здароўе «хутка паляпшаецца».

«Я рада, што магу паведаміць аб паляпшэньні стану Юліі Скрыпаль. Яна добра рэагуе на лячэньне, але працягвае атрымліваць мэдыцынскую дапамогу 24 гадзіны ў дзень», — паведаміла Крысьцін Блэншард, дырэктарка бальніцы ў Солсбэры.

Пазьней увечары ВВС са спасылкай на яе жа паведаміла, што Юлія Скрипаль прыйшла ў прытомнасьць і нават можа гаварыць.

Па дадзеных агенцтва Reuters, сам Сяргей Скрыпаль па-ранейшаму знаходзіцца ў коме, і паляпшэньняў у яго стане няма — ён ацэньваецца як «стабільна цяжкі».

Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія патрапілі ў бальніцу ангельскага гораду Солсбэры 4 сакавіка. Брытанскія ўлады сьцьвярджаюць, што яны былі атручаны нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», і лічаць, што за замахам стаіць Расея. Па дадзеных сьледзтва, самая высокая канцэнтрацыя атруты была выяўленая на ўваходных дзьвярах дома Скрыпаля ў Солсбэры.

У рамках расьсьледаваньня «справы Скрыпаля» Вялікабрытанія выслала 23 расейскіх дыпляматаў. На знак салідарнасьці з Лёнданам такія ж захады прынялі яшчэ больш за 20 краінаў і выслалі ў агульнай колькасьці больш за 100 расейскіх дыпляматаў. Масква дачыненьне да атручваньня адмаўляе. У МЗС Расеі заяўляюць, што брытанскія ўлады няздольныя забясьпечыць бясьпеку расейскіх грамадзян на сваёй тэрыторыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG