Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Зайдэс сьцьвярджае, што ўлады ў 2012 праігнаравалі яго прапанову прафінансаваць мэмарыял у Курапатах


TUT.BY пагутарыў з саўладальнікам рэстарацыі «Паедзем паядзім» Леанідам Зайдэсам і даведаўся, як бізнэсовец прыйшоў у праект і калі аб’ект стаў праблемным.

Бізнэсовец Леанід Зайдэс, саўладальнік кампаніі, якая арэндуе рэстаранны комплекс, адначасова і сузаснавальнік кампаніі забудоўшчыка «БелРэстІнвэст».

Прадстаўніца кампаніі Вольга Логвін расказала TUT.BY, што «БелРэстІнвэст» у 2009 зацікавіўся зямельным участкам ля МКАД, на якім ужо на 40% была пабудаваная кавярня папярэднім уладальнікам. Гэты ўладальнік — «ІП Лебедзева» — меў зямлю ў арэнду на 99 гадоў і дазвол дзяржаўных органаў на будаўніцтва прыдарожнага сэрвісу. Права на зямлю перайшло «БелРэстІнвэсту» разам зь незавершанымі пабудовамі. Аднак новыя ўладальнікі паставілі ўмову:

— Яшчэ ў 2009 годзе ў Менаблвыканкаме прайшло ўзгадненьне: калі мы набываем дадзены аб’ект, то Менаблвыканкам гарантуе нам прадстаўленьне зямельнага ўчастку трохі большых памераў, чым было ў Лебедзевай. Таксама была атрыманая згода на карэкціроўку праекту ў рамках прадстаўленага эскізнага рашэньня, — кажа Вольга Логвін.

У выніку Менаблвыканкам прадставіў «БелРэстІнвэсту» дадатковы ўчастак, бо, маўляў, такога павелічэньня патрабаваў эскізны праект, для якога старых межаў было недастаткова. Паводле Вольгі Логвін, праект быў ухвалены ва ўсіх інстанцыях яшчэ да 2012 году.

Калі кампанія атрымала пасьведчаньне на дадатковы зямельны ўчастак, там нібыта ўжо была паказаная зона аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Вольга Логвін сьцьвярджае, што ў 2011 годзе гэтай зоны ў дакумэнтах на зямлю не было, а ў 2012 яна зьявілася. Менавіта з-за таго, што не было выразнага і своечасовага вызначэньня межаў мэмарыялу і зонаў аховы, інвэстары апынуліся ў такой няпростай сытуацыі, кажа прадстаўніца «БелРэстІнвэсту». У якасьці яшчэ адной з прычынаў блытаніны зь межымі зоны яна называе і лес, які разросься за гэтыя гады.

Сузаснавальнік кампаніі Леанід Зайдэс дадае, што пасьля зваротаў актывістаў і наступных праверак, у канцы 2012-2013 гадоў, неаднаразова склікаліся нарады з удзелам Менаблвыканкаму, Менрайвыканкаму, Генпракуратуры, Мінкульту і «БелРэстІнвэсту», на якіх абмяркоўваліся пытаньні заканадаўчага ўрэгуляваньня сытуацыі. Прадстаўнікі кампаніі сьцьвярджаюць, што пасьля абмеркаваньня праект дэталёвай пляніроўкі (ПДП) быў ухвалены і зацьверджаны Мінкультам.


«Схему зон аховы я намаляваў сваёй рукой» — экс-чыноўнік Мінкульту, пры якім пабудавалі рэстаран «Поедем поедим»

Пасьля 2012, калі «пачаліся праблемы», уладальнік кампаніі вырашыў палагодзіць сытуацыю.

Прадстаўнікі «БелРэстІнвэсту» сьцьвярджаюць, што яшчэ тады накіравалі ў Мінкульт прапанову прафінансаваць стварэньне мэмарыяльнага комплексу з наступнай перадачай яго на балянс Міністэрства, добраўпарадкаваць тэрыторыю, зрабіць высокую агароджу ля рэстарацыі. Копіі ліста нібыта накіравалі таксама ў Генпракуратуру, Менаблвыканкам і Менрайвыканкам. «Якой-кольвечы канструктыўнай рэакцыі на прапановы не было», — запэўніваюць яны.

Потым уласьнікі высьветлілі, што мэмарыял знаходзіцца на балянсе лясгасу. Прадстаўнік лясгасу, паводле «БелРэстІнвэсту», на нарадзе ў пачатку 2013 году таксама адмовіўся ад абслугоўваньня мэмарыялу.

Што розныя абаронцы Курапатаў кажуць пра магчымасьць перамоваў з уласьнікамі рэстарану

TUT.BY паведамляе, што накіраваў афіцыйныя запыты ў Мінкульт, Менаблвыканкам і Генэральную пракуратуру.

Паводле Леаніда Зайдэса, цяпер складаецца дыялёг дырэктара рэстарацыі з партыяй БНФ. Саўладальнік рэстарацыі гатовы будзе зрабіць заяву аб далейшых плянах на наступным тыдні.

Зянковіч і Кастусёў: «Уладальнікі рэстарана, улады і пратэстоўцы разам абмяркуюць канфлікт у Курапатах»

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

Вядомыя людзі пра рэстаран у Курапатах

«Схему зон аховы намаляваў я» — экс-чыноўнік Мінкульту, пры якім пабудавалі рэстаран ля Курапатаў

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

Вакол Курапатаў: схемы і праўда

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG