Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўвяла санкцыі супраць «Адзінай Расеі», ЦВК і сям’і бізнэсоўца Ратэнбэрга


Пятро Парашэнка.
Пятро Парашэнка.

Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненьні да некалькіх расейскіх палітычных партый і грамадзкіх рухаў, Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама семʼі бізнэсоўца Ігара Ратэнбэрга. Адпаведны ўказ, датаваны 21 чэрвеня, падпісаў прэзыдэнт Пятро Парашэнка.

Пад санкцыі, якія прадугледжваюць блякаваньне актываў і забарону на ўезд для фізычных асоб, патрапілі «Адзіная Расея», ЛДПР, КПРФ, партыя «Радзіма», «Патрыёты Расеі», «Аграрная партыя» і «Дэмакратычная партыя Расеі».

Акрамя самога Цэнтрвыбаркаму ў санкцыйных сьпіс трапілі яго кіраўніца Эла Памфілава і яе намесьнік Мікалай Булай. Сярод расейскіх грамадзкіх рухаў і арганізацый — «Баявое брацтва», «Саюз вэтэранаў Аўганістану», а таксама «Саюз пэнсіянэраў Расеі». Акрамя прадпрымальніка Ігара Ратэнбэрга, які знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі з траўня, у сьпіс уключаны Аркадзь, Барыс, Раман і Лілія Ратэнбэргі.

Украіна пачала ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да Расеі пасьля анэксіі Крыма ў 2014 годзе. У сьпіс, які час ад часу пашыраецца, увайшлі расейскія СМІ, сацыяльныя сеткі, дзяржкампаніі, палітыкі, бізнэсоўцы і грамадзкія дзеячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG