Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю нобэлеўскаму ляўрэату зь Беларусі


Украіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю нобэлеўскаму ляўрэату, выхадцу зь Беларусі Жарэсу Алфёраву. Як адзначаецца ў адпаведным рашэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, гэтая санкцыя будзе дзейнічаць у дачыненьні 88-гадовага навукоўца бестэрмінова.

Раней Жарэс Алфёраў быў уключаны ў базу сайту «Міратворац» за тое, што «наўмысна неаднаразова незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Ўкраіны пры ўезьдзе на акупаваную тэрыторыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Апроч таго, у пералік асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіну, трапілі таксама некалькі крымчан, беларусаў паводле месца нараджэньня — яны падчас апошніх выбараў прэзыдэнта Расеі працавалі ў складзе выбарчых камісій на тэрыторыі Крыму ад партыі «Адзіная Расея».

Да пераліку юрыдычных асобаў, якім забаронена дзейнасьць ва Ўкраіне, цяпер уключана і інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости Украина», у памяшканьні якога 15 траўня адбыліся ператрусы, а яе кіраўнік Кірыла Вышынскі арыштаваны на два месяцы праз падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе.

Пад санкцыі трапілі і два беларускія прадпрыемствы – менскае ААТ “Мир пива” (яно гандлявала з самаабвешчанаю ДНР праз Растоў і фігуруе ў крымінальнай справе, адкрытай супраць аўтара адпаведнай схэмы гандлю, грамадзяніна Ўкраіны) і Мазырскага спіртагарэлачнага заводу. Украінскім прадпрыемствам заборонена ажыцьцяўляць зь імі гандлёвыя апэрацыі цягам трох гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG