Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбудсмэны Ўкраіны і Расеі абмяркуюць сытуацыю зь Сянцовым і іншымі вязьнямі


Акцыя за вызваленьне ўкраінскіх вязьняў у Расеі. Кіеў, 14 чэрвеня 2018 году.
Акцыя за вызваленьне ўкраінскіх вязьняў у Расеі. Кіеў, 14 чэрвеня 2018 году.

Упаўнаважаная па правах чалавека ў Расеі Тацяна Маскалькова і ўпаўнаважаная па правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава дамовіліся сустрэцца ў Маскве 18 чэрвеня.

Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіла Алена Мячына, памочніца Дзянісавай. На сустрэчы, якая пройдзе ў офісе Маскальковай, будуць абмяркоўвацца ўмовы наведваньня праваабаронцамі зьняволеных, якiя знаходзяцца за кратамі ў Расеі і ва Ўкраіне.

Раней Людміла Дзянісава адмовілася ад сустрэчы з Тацянай Маскальковой — пасьля таго як яе не пусьцілі да ўкраінскага вязьня Алега Сянцова ў калёніі ў Салехардзе. Камэнтуючы гэтую сытуацыю, Маскалькова сказала, што спроба сустрэцца з Сянцовым была «асабістай ініцыятывай спадарыні Дзянісавай», якая сваёй паездкай «парушыла папярэднія дамоўленасьці». Дзянісава ў пятніцу прыбыла ў калёнію, дзе знаходзіцца Алег Сянцоў, аднак, не змагла сустрэцца са сваім суайчыньнікам. Пра гэта яна паведаміла ў Фэйсбуку. Паводле яе слоў, яна сустрэлася з начальнікам калёніі і зь кіраўніком упраўленьня выкананьня пакараньняў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Чыноўнікі паведамілі ёй, што сустрэча з Сянцовым немагчымая «ні пры якіх абставінах». Прычыну адмовы ёй не патлумачылі, заявіла Дзянісава.

У траўні Алег Сянцаў абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязьняў. Сянцоў трымае галадоўку ўжо 33 дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG