Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мэмарыял»: У Расеі 158 палітвязьняў


Напярэдадні чэмпіянату сьвету па футболе праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» апублікаваў сьпісы зьняволеных, якіх, на думку праваабаронцаў, перасьледуюць па палітычных матывах. У іх значацца 158 чалавек: 50 уключаныя ў агульны сьпіс палітвязьняў, 108 — у сьпіс пазбаўленых свабоды ў сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнаньня.

«Заўзятары з усяго сьвету прыяжджаюць у Расею, каб атрымаць асалоду ад гульняў любімых каманд, — гаворыцца ў заяве цэнтру. — Але пакуль яны запаўняюць трыбуны стадыёнаў, у расейскіх турмах застаюцца сотні палітвязьняў. Гэта ня толькі тыя, да чыіх лёсаў ужо прыкавана ўвага сусьветнай грамадзкасьці, як, напрыклад, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў або чачэнскі праваабаронца Аюб Ціціеў, але і многія іншыя несправядліва асуджаныя, пра каго распавесьці сьвету ня менш важна ».

Як адзначаюць праваабаронцы, «сьпісы заведама няпоўныя». У іх пералічаныя толькі тыя людзі, па справах якіх «Мэмарыялу» удалося «сабраць і прааналізаваць дастаткова матэрыялаў, каб зрабіць выснову пра палітычна матываваны і незаконны характар іх крымінальнага перасьледу».

Пры гэтым за тры месяцы, якія прайшлі з моманту публікацыі папярэдніх сьпісаў, колькасьць палітвязьняў у Расеі вырасла на 15 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG