Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удальцоў, Лімонаў і яшчэ дзясяткі чалавек затрыманыя ў цэнтры Масквы


Сяргей Удальцоў
Сяргей Удальцоў

Паліцыя затрымала больш за пяцьдзесят чалавек на няўзгодненай акцыі «Антыкапіталізм» у цэнтры Масквы.

Сярод затрыманых — лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і старшыня незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Эдуард Лімонаў.

Затрыманы таксама Дзяніс Зомер, памочнік дэпутата Дзярждумы Сяргея Шаргунова.

Арганізатары разьлічвалі правесьці марш левых арганізацый супраць капіталізму на Пушкінскай плошчы. Улады Масквы адмовіліся ўзгадняць акцыю. Актывісты сьцьвярджаюць, што паліцыя пачала затрыманьні, нягледзячы на тое што ўдзельнікі маршу сабраліся без палітычнай сымболікі. Паводле іх, сярод затрыманых ёсьць выпадковы мінак.

Пяць гадоў таму Сяргею Ўдальцову прысудзілі чатыры з паловай гадоў калёніі паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў на Балотнай плошчы ў Маскве. Ён выйшаў на волю ў жніўні 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG