Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З узламанага твітэра намесьніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі «папрасілі прабачэньня» перад Расеяй


Максім Рыжанкоў, архіўнае фота

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў БелаПАН аб узломе свайго Twitter-акаўнту і правакацыі, якой ужо «займаюцца праваахоўнікі».

Зранку 11 чэрвеня ў акаўнце Максіма Рыжанкова, закінутым з восені 2016 году, зьявіліся выбачэньні «расейскім калегам за прынятыя меры супраць Расейскай Фэдэрацыі ў сфэры інфармацыйнай бясьпекі» з далучаным фота ліста, падпісанага нібыта кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта. За што менавіта «прасілі прабачэньня», зь ліста не зразумець.

«Гэта правакацыя. Старонка ў інтэрнэце ўзламаная. Праваахоўныя органы ўжо займаюцца», — заявіў Рыжанкоў.

Летась невядомыя тройчы ўзломлівалі «афіцыйныя» беларускія твітэр-акаўнты, кожны раз паведамленьні ва ўзламаных акаўнтах былі зьвязаныя з Расеяй. Падчас вучэньняў «Захад-2017» твітэр гомельскай міліцыі «паведаміў» пра затрыманьне трох вайскоўцаў, якія нібыта згвалцілі непаўналетнюю дзяўчынку (паведамленьне неўзабаве зьняпраўдзілі). Падобна, што міліцыя не прыняла пасьля гэтага найпрасьцейшых захадаў абароны сваіх твітэраў: у канцы лістапада спачатку твітэр магілёўскай міліцыі «абвясьціў вышук» Уладзіміра Пуціна, потым твітэр праекту «Перехват» ня проста «абвясьціў» вышук Пуціна, а стаў пісаць абразьлівыя твіты пра яго і публікаваць карыкатуры.

У Беларусі могуць увесьці крымінальную адказнасьць за фэйкі ў інтэрнэце

10 беларускіх фэйкаў 2017 году: Ад «фраў А.» да Лукашэнкі на Tesla

Як праверыць, ці не ўзламалі вашыя сацсеткі злодзеі і спэцслужбы

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG