Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска атрымала прэмію Швэдзкай акадэміі дзіцячай кнігі

абноўлена

Перакладчыца Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская атрымала прэмію «Гарачае сэрца» за адданасьць дзіцячай літаратуры Швэцыі і яе прамоцыю.

​Паводле Швэдзкай акадэміі дзіцячай кнігі, Надзеін імпэт паспрыяў і статусу дзіцячай літаратуры ў Беларусі, і культурным сувязям дзьвюх краін. Перш за ўсё ён падмацаваў права дзяцей чытаць і марыць.

​Швэдзкая акадэмія дзіцячай кнігі разглядае дзіцячую літаратуру на адным узроўні з дарослай, распавяла Свабодзе Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская.

«Таму мне, як перакладчыцы менавіта дзіцячай літаратуры, вельмі прыемна і важна, што дзіцячую літаратуру, працу пісьменьнікаў і перакладчыкаў успрымаюць усур’ёз», — кажа перакладчыца.

Прызавы фонд прэміі склаў 10 тысяч крон (2 288 рублёў на момант публікацыі).

Надзея Кандрусевіч перакладае дзіцячыя кнігі са швэдзкай ужо 10 гадоў. ​Дзякуючы ёй па-беларуску загаварылі пэрсанажы сусьветна вядомай сэрыі пра Маму Му швэдзкіх казачнікаў Юі і Томаса Вісландэраў.

У сакавіку перакладчыца абвясьціла пра адкрыцьцё ўласнага выдавецтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG