Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Брытанія плянуе ўзмацніць процідзеяньне Расеі ў сьвеце


Вялікая Брытанія рыхтуе шырокамаштабны плян супрацьдзеяньня расейскай вонкавай палітыцы на міжнародным узроўні. Пра гэта піша газэта The Guardian са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Злучанага Каралеўства.

Выданьне сьцьвярджае, што Брытанія мае намер прыцягнуць да гэтай кампаніі сваіх партнэраў у міжнародных арганізацыях. У прыватнасьці стрымліваньне Расеі будзе абмяркоўвацца на самітах «Вялікай дваццаткі», «Вялікай сямёркі», NATO і Эўразьвязу.

Нагодай для процідзеяньня Расеі стала адмова Масквы прызнаць дачыненьне да меркаванай хімічнай атакі ў сырыйскім горадзе Дума і атручваньня былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі ў Солсбэры.

У нападзе ў Сырыі вінавацяць рэжым прэзыдэнта Башара Асада, які падтрымліваецца Масквой. У датычнасьці да замаху на Скрыпаля брытанская прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй афіцыйна абвінаваціла Расею — у якасьці адказу зь Лёндану выслалі расейскіх дыпляматаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG