Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты апазыцыі ў Ерэване. Дзень 20-ы. УЖЫВУЮ

абноўлена

Прыхільнікі лідэра пратэставага руху Нікола Пашыньяна сёньня з раніцы аднавілі акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня ў Ерэване і ў іншых гарадах Армэніі.

  • У Армэніі цалкам прыпыненыя чыгуначныя зносіны. «Уся чыгунка не працуе» — паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар Паўднёва-Каўказскай чыгункі Вардан Алаян. Раней перакрылі чыгунку з Ерэвана ў Гюмры.
  • У Ерэване пратэстоўцы перакрылі некалькі аўтадарог, аўтамабілямі блякавалі ўваход у адзін з будынкаў ўрада: там знаходзяцца Міністэрства адукацыі і навукі, Міністэрства культуры і Міністэрства дыяспары.
  • Актывісты заблакавалі мэтро ў Ерэване.
  • Сотні людзей заблякавалі аўтамагістраль, якая злучае сталіцу Армэніі Ерэван з галоўным аэрапортам Звартноц раніцай 2 траўня. Так яны адказалі на заклік лідэра пратэсту Нікола Пашыняна да ўсеагульнай страйку. Гэта адбылося пасьля галасаваньня ў парлямэнце супраць яго зацьвярджэньня на пасадзе прэм’ер-міністра. Сілы бясьпекі разгорнутыя ў раёне аэрапорта Звартноц.

***​

Пасьля таго як напярэдадні рэспубліканская большасьць у парлямэнце прагаласавала супраць абраньня Нікола Пашыньяна на пасаду прэм’ер-міністра Армэніі, лідэр пратэставага руху заклікаў грамадзян Армэніі перакрываць і блякаваць вуліцы, мэтро, чыгунку, аэрапорт, міждзяржаўныя і міжабласныя трасы і «наогул усё, што толькі можна перакрыць». Ён заклікаў таксама да забастовак у навучальных установах, на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах.

У Ерэване з самай раніцы 2 траўня заблякаваныя ўсе асноўныя дарогі. Пратэстоўцы перакрылі таксама дарогу ў аэрапорт «Звартноц», што выклікала напружаную сытуацыю на трасе. Людзі з валізкамі пешшу ідуць у аэрапорт. На месца прыбыла паліцыя.

Пратэстоўцы, сярод якіх таксама вядомыя адвакаты, заблякавалі аўтамабілямі ўваход у адзін з будынкаў ураду, дзе разьмешчаныя Міністэрства адукацыі і навукі, Міністэрства культуры і Міністэрства дыяспары.

Нікол Пашыньян і вялікая група ягоных прыхільнікаў шэсьцем рушылі да цэнтра гораду. Гаворачы ў мэгафон, Пашыньян зноў паўтарыў заклік да сваіх прыхільнікаў не блякаваць дарогі, якія злучаюць Армэнію і Нагорны Карабах, а таксама дарогі, па якіх забясьпечваецца армія. Ён таксама паўтарыў, што ягоныя прыхільнікі павінны прапускаць карэты хуткай дапамогі, аўтамабілі МНС, пажарныя машыны.

Акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня праходзяць і ў іншых частках Ерэвану. На вуліцы зноў выйшлі студэнты.

Сёньня з раніцы заблякаваныя таксама шэраг вуліц Гюмры, другога па велічыні гораду Армэніі.

Нікол Пашыньян ад 13 красавіка ўзначальвае вулічныя пратэсты ў сталіцы краіны Ерэване. Пратэсты ўзьніклі пасьля таго, як былы прэзыдэнт краіны, прадстаўнік кіроўнай Рэспубліканскай партыі Армэніі (РПА) Сэрж Саргсьян, насуперак ранейшаму абяцаньню, высунуў сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра краіны. Раней Саргсьян адпрацаваў дзьве кадэнцыі на пасадзе прэзыдэнта Армэніі.

У дзяржаве была праведзеная рэформа, якая зрабіла Армэнію не прэзыдэнцкай, але парлямэнцкай рэспублікай. У выніку рэформы найвышэйшай службовай асобай становіцца прэм'ер-міністар.

«Аксамітная рэвалюцыя» ў Армэніі. Як гэта было

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG