Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Армэніі прагаласаваў супраць прызначэньня Нікола Пашыньяна прэм’ер-міністрам


Нікол Пашыньян выступае сёньня ў парлямэнце.
Нікол Пашыньян выступае сёньня ў парлямэнце.

Парлямэнт Армэніі большасьцю галасоў пасьля працяглага абмеркаваньня адмовіўся прызначыць прэм’ер-міністрам краіны дэпутата Нікола Пашыньяна.

За Пашыньяна прагаласавалі 45 дэпутатаў пры неабходных 53, супраць выказаліся 55. Галасавалі 100 дэпутатаў. Усяго ў парлямэнце 105 месцаў. Нікол Пашыньян ад 13 красавіка ўзначальвае вулічныя пратэсты у сталіцы краіны Ерэване. Пратэсты ўзьніклі пасьля таго, як былы прэзыдэнт краіны, прадстаўнік кіроўнай Рэспубліканскай партыі Армэніі (РПА) Сэрж Саргсьян, насуперак ранейшаму абяцаньню, высунуў сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра краіны.Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Армэніі, у Нацыянальным сходзе на працягу 7 дзён будзе праведзена чарговае абраньне прэм’ер-міністра. Калі кандыдат ня будзе абраны, Нацыянальны сход будзе распушчаны.

Раней Саргсьян адпрацаваў дзьве кадэнцыі на пасадзе прэзыдэнта Армэніі.

У дзяржаве была праведзеная рэформа, якая зрабіла Армэнію не прэзыдэнцкай, але парлямэнцкай рэспублікай. У выніку рэформы найвышэйшай службовай асобай становіцца прэм'ер-міністар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG