Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія «Маці 328» далучаюцца да галадоўкі


Бацькі асуджаных «за наркотыкі» абвяшчаюць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:10 0:00

Магілёўскія ўдзельнікі руху «Маці 328» далучацца да бестэрміновай галадоўкі, абвешчанай 12 паплечнікамі ў Пухавічах і Калінкавічах 27 красавіка. Яны дамагаюцца перагляд артыкулаў Крымінальнага кодэксу за ўжываньне наркотыкаў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Будзем па чарзе галадаць!»

Больш за два дзясяткі магілёўскіх актывістак «Маці 328» прыйшлі 27 красавіка на малебен у Ануфрыеўскую царкву Сьвята-Мікольскага манастыра, каб пакуль гэтак падтрымаць сваіх паплечніц.

«Мы будзем па чарзе езьдзіць да дзяўчат і ўдзельнічаць у галадоўцы», — заявілі Свабодзе ўдзельнікі руху з Магілёва, Шклова ды Чавусаў.

Паводле зьвестак руху ў калёніях утрымліваецца за наркотыкі больш за 16 тысяч чалавек. Самаму маладому асуджанаму родзічу, тых хто наведаўся да царквы, пад час суду было 16 гадоў. Найстарэйшаму — 31. Мінімальны прысуд складаў 8 гадоў, а максымальны — дванаццаць.

«Галадоўка — гэта наш крык душы. Аляксандар Рыгоравіч, пачуйце нас, бо мы больш ні кому не давяраем», — зьвярнулася да кіраўніка дзяржавы адна з актывістак руху Валянціна Кухарэнка.

12 бацькоў вязьняў, асуджаных за наркотыкі, пачалі галадоўку, дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам

Непрапарцыянальна жорсткае пакараньне за наркотыкі

На думку магілёўскіх удзельнікаў руху «Маці 328» праваахоўныя арганы злоўжываюць дэкрэтам Лукашэнкі «Аб неадкладных захадах для супрацьдзеяньня незаконнаму абароту наркотыкаў» і толькі «прэзыдэнт можа зьмяніць сытуацыю». Спробы абскардзіць прысуды, скаргі ў пракуратуру не даюць плёну, наракалі актывісткі руху.

Магілёўскія ўдзельнікі руху «Маці 328»
Магілёўскія ўдзельнікі руху «Маці 328»

Пакараньні, даводзілі суразмоўцы, непрапарцыянальна жорсткія віне. Усім абвінавачаным напачатку інкрымінавалася першая часткі 328 артыкула, а ў ходзе сьледзтва справу перакваліфікоўвалі на трэцюю, якая прадугледжвае і збыт наркатычнага рэчыва і цягне да 15 гадоў зьняволеньня. Доказы віны сумнеўныя, настойвалі магілёўскія ўдзельнікі руху «Маці 328». Супраць абвінавачаных сьведчылі міліцыянты, альбо «тыя хто працаваў пад іх прыкрыцьцём». Апраўдальных прысудаў няма. Апошнім часам, адзначылі суразмоўцы, працэсы над абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў робяць закрытымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG