Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Макрон імкнуцца да новага пагадненьня з Іранам


Прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп (справа) і Францыі Эманюэль Макрон, Вашынгтон, 24 красавіка 2018 году
Прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп (справа) і Францыі Эманюэль Макрон, Вашынгтон, 24 красавіка 2018 году

Прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп і Францыі Эманюэль Макрон заявілі, што хочуць абмеркаваць новае пагадненьне з Іранам, якое будзе ахопліваць праблемы Блізкага Ўсходу і выходзіць за межы дамоўленасьцяў з сусьветнымі дзяржавамі па ядзерных пытаньнях.

Макрон, які знаходзіцца ў ЗША з трохдзённым дзяржаўным візытам, заявіў, што ў выніку працы з Іранам іншыя краіны на Блізкім Усходзе і «рэгіянальныя дзяржавы», уключаючы Турэччыну і Расею, маглі б далучыцца да такога дыялёгу. Новае пагадненьне магло б тычыцца таксама занепакоенасьці Захаду з нагоды іранскай праграмы выпрабаваньняў балістычных ракет і палітычных рашэньняў па «ўтрыманьні» Ірану ад умяшальніцтва ў Ліване і ў грамадзянскіх войнах ў Сырыі і Емэне.

Гэтая прапанова была агучаная пасьля перамоваў лідэраў ЗША і Францыі ў Белым доме 24 красавіка.

У той жа дзень міністар замежных спраў Ірану Мухамад Джавад Зарыф у звароце ў ААН афіцыйна прапанаваў стварыць новы форум для дыялёгу на Блізкім Усходзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG