Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Макрон заклічуць Трампа не выходзіць зь ядзернага пагадненьня зь Іранам


Міністар замежных справаў Нямеччыны Гейка Маас
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гейка Маас

12 траўня сканчаецца ўсталяваны прэзыдэнтам ЗША апошні тэрмін для ліквідацыі хібаў пагадненьня з Тэгеранам.

Лідэры Францыі і Нямеччыны маюць намер заклікаць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа не выходзіць зь ядзернага пагадненьня зь Іранам, паколькі падобны крок мог бы прывесьці да сурʼёзных праблемаў. Пра гэтую заяву міністра замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас паведамляе «Голас Амэрыкі».

Нагадаем, што прэзыдэнт Трамп назваў 12 траўня 2018 году ў якасьці крайняга тэрміну, калі павінны быць ліквідаваныя «жудасныя дэфэкты» у ядзерным пагадненьні 2015 году. У адваротным выпадку Трамп мае намер адмовіцца ад падаўжэньня тэрміну, на які скасаваныя амэрыканскія санкцыі супраць Ірану.

Па словах кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны, падчас маючых адбыцца ў Вашынгтоне самітаў нямецкі канцлер Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заклічуць прэзыдэнта Трамп не выходзіць з дамовы.

Пагадненьне вызваліла Тэгеран ад санкцыяў у абмен на згортваньне ядзернай праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG